Адвэнт - час спаткання з Хрыстом у другім чалавеку

  • Друкаваць

IMG 79931 снежня ў нашай парафіі адбылася чарговая парафіяльная падзея.

Хутка ляціць час і мы дачакаемся Божага Нараджэння, а пакуль Адвэнт – час спаткання з Хрыстом у другім чалавеку. Сама назва заклікала ўбачыць у чалавеку Езуса Хрыста, а гэта бывае няпроста. Цікавыя дары былі пакладзены на Божы алтар, а каментарый да дароў кранаў сэрцы, быццам сам Езус прамаўляў да нас: “Прачніся чалавек і паслухай: і ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі”. (Мц 7,12). Якраз да тэмы дня былі сабраныя грошы для пацярпелых філіпінцаў, праз дапамогу іншага чалавека – сустракаем Езуса Хрыста. Вось такі пачатак Адвэнту!

А ўжо 3 снежня, раненька ў касцёл спяшаліся дарослыя і дзеці. І было нас даволі шмат. Рыхтуем сэрца да надыходзячага свята і няхай Езус Хрыстус народзіцца ў кожным сэрцы.

 

 

Ірына Атрахімовіч, тэкст

Вераніка Касінская, фота