Валанцёры Глыбоцкага "Карытас": святкаванне і служэнне

  • Друкаваць

IMG 83615 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.


Кожны чалавек, калі працуе, павінен і адпачываць. За 2013 год шмат працы было зроблена, многа шчырых сэрцаў і працалюбівых рук былі задзейнічаны ў дабрачыннасці. Вось і святы Мікалай вырашыў завітаць да валанцёраў, каб адудзячыць за зробленую працу і павіншаваць з надыходзячымі святамі. Ну і канешне, не з пустымі рукамі завітаў да іх госць. Так як дабраахвотнікі глыбоцкага Карытас дораць свае сэрцы другім людзям, то і святы Мікалай падараваў кожнаму маленькія сэрцы разам з салодкімі падарункамі.


Без шчырай усмешкі, адкрытага сэрца, гатовых рук - валанцёрам быць немагчыма.


Учора святкавалі, а назаўтра пайшлі служыць далей. Святы Мікалай вырашыў наведаць дзетак, якія знаходзяцца ў дзіцячым аддзяленні Глыбоцкай ЦРБ. Валанцёры, як тыя анёлы, якія заўсёды побач святога, дапамагалі яму віншаваць дзяцей і дарыць падарункі як дзецям, так і ўсяму медыцынскаму персаналу.

 


Марына Сінкевіч, тэкст і фота