Святы Мікалай наведаў "Бэтэль-Карытас"

  • Друкаваць

IMG 8391Святы Мікалай вядомы сярод каталіцкага насельніцтва. Ён вырашыў не заставіць без увагі групу “Бэтэль-Карытас”, якая існуе пры касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім амаль 9 год. На свята запрасілі працаўніка з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

 

Заняткі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пачаліся як заўсёды: дзеці рыхтавалі падарункі на Каляды, гутарылі, смяяліся. Але якія шчаслівыя ў іх былі вочы, калі да іх завітаў святы Мікалай. Канешне, перш чым пачаць раздаваць традыцыйныя падарункі, Святы распытаўся ў кожнага і пра іх жыццё, і пра iх поспехі, і пра паводзіны. «Нам вельмі падабаецца хадзіць у касцёл і на заняткі, шмат чаму тут вучымся!” - паведала з радасцю Юля. Жана расказала вершы, Антон цікавіўся ў госця, на чым і адкуль ён прыехаў. Нічога св. Мікалаю не заставалася, як узяцца за мех з падарункамі. Галоўнае тое, что маладыя людзі і іх бацькі адчуваюць, што ўспамін святога Мікалая - гэта не толькі цудоўная нагода для падарункаў, але і тое, што іх любяць, незалежна ад дня, тыдня і месяца.

Іна Вайцяховіч