Глыбоцкія міністранты згулялі ў пейнтбол

pejntbol10У мінулую суботу, 29 сакавіка, міністранты парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім разам з дыяканам Іванам Кароткіным выехалі на вайну, але не на сапраўдную, а на гульню пейнтбол.


Усё адбывалася за горадам, на тэрыторыі ля закінутага будынка. Хлопцы падзяліліся на каманды, апранулі спецыяльную амуніцыю і атрымалі зброю, якая страляе шарыкамі з фарбай. Усё адбывалася нібы па-сапраднаму: наступленні, абарона, выстралы, раненні.
Пасля двухгадзіннай барацьбы хлопцы, перапоўненыя ўражаннямі, вярнуліся дадому з узнятым адрэналінам і, канешне, не абышлося без каляровых сінякоў.