Парафіяльны Карытас

caritas logoПарафіяльны Карытас парафіі Святой Тройцы ў г. Глыбокае размешчаны па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, 211793, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1.

На працягу года аказваецца дапамога шматдзетным сем'ям, дзецям-інвалідам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям з сацыяльнага прытулку, адзінокім, пажылым грамадзянам, бяздомным - усім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У 2012 годзе цесна сталі супрацоўнічаць з мясцовымі ўладамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна. На гадавым сходзе раёна праца парафіяльнага Карытас была адзначана старшынёй райвыканкама.

З 2015 года дырэктарам Парафіяльнага Карытас з'яўляецца Генадзь Бервячонак.  


Разліковы рахунак “Caritas” BY09BAPB30154709800120000000
УНП 300536608
Філіял ОАО «Белаграпромбанк», Віцебскае абласное ўпраўленне, г. Віцебск.
Код BAPBBY22424

Дзейнасць за 2012 год

Дзейнасць за 2013 год

Дзейнасць за 2014 год

Дзейнасць за 2015 год


Ад 25 сакавіка 2019 года пры парафіяльным "Карытас" створана магчымасць карыстаць з кансультацый псіхолага. Звяртацца можна з такімі пытаннямі:

  • дапамога ў вырашэнні асабістых і сямейных праблем,
  • кансультацыі па пытаннях выхавання дзяцей,
  • дапамога моладзі пры вырашэнні цяжкіх жыццёвых пытанняў,
  • кансультацыі па праблемах алкагольнай, наркатычнай і другіх залежнасцях і сузалежнасцях.

psiholag