Рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус наведаюць Глыбоцкую парафію

 

2013-04-05-teresa3Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Перад беларусамі рэлікварый з парэшткамі святой ужо прымалі ў сваіх краінах усе нашы суседзі, а таксама жыхары ЗША, Аўстраліі, Філіпінаў, Бразіліі, Ірака, Лівана, Сейшэльскіх астравоў і г.д.


У Беларусі перэгрынацыя распачнецца 1 чэрвеня ў мінскай архікатэдры, а завяршыцца ў катэдральным касцёле Віцебска 28 жніўня.

 

Асноўны маршрут рэліквій святой у Беларусі будзе выглядаць наступным чынам:


01.06. – 06.07 — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

06.07. – 04.08 — Гродзенская дыяцэзія

04.08. – 16.08 — Пінская дыяцэзія

17.08. – 28.08 — Віцебская дыяцэзія:


Браслаў 17.08. — прыбыццё рэліквій у 09.30

Відзы 18.08. — прыбыццё рэліквій у 10.00

Паставы 19.08. — прыбыццё рэліквій у 10.00

Мёры 20.08. — прыбыццё рэліквій у 12.00

Шаркаўшчына 21.08. — прыбыццё рэліквій у 10.00

Глыбокае 22.08. — прыбыццё рэліквій у 10.00

Параф’янава 23.08. — прыбыццё рэліквій у 11.00

Полацк 24.08. — прыбыццё рэліквій у 10.00

Лепель 25.08. — прыбыццё рэліквій у 11.00

Орша 26.08. — прыбыццё рэліквій у 12.00

Віцебск (катэдра), 28.08. — прыбыццё рэліквій у 18.00

 



Кім была Тэрэза?

 


Therese-2 1483234aСвой духоўны вопыт Тэрэза, якая належала да жаночага ордэна кармелітаў босых, апісвае ў кнізе «Гісторыя адной душы». Свой «малы шлях» да святасці Тэрэза ад Дзіцятка Езус прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету.


Яна адышла ў вечнасць ва ўзросце 24 гадоў. У 1923 годзе яе беатыфікавалі, а праз два гады — кананізавалі. У 1927 годзе Папа Пій XI абвясціў яе Апякункай місій нароўні са св. Францішкам Ксавэрыем.


У 1997 г. падчас Сусветнага дня моладзі ў Парыжы Слуга Божы Ян Павел ІІ абвясціў святую Тэрэзу доктарам Касцёла. У гісторыі Касцёла гэта трэці вядомы выпадак, калі такі тытул быў нададзены святой.


Рэлікварый вагою ў 132 кг


2013-04-05-teresa1 1Рэлікварый для парэшткаў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус быў ахвяраваны вернікамі Бразіліі. Яго агульная вага — 132 кілаграмы. Ён змешчаны на драўляным фундаменце, які ўладкаваны 8 ручкамі.


Такім чынам рэлікварый могуць несці чацвёра, шасцёра або васьмёра чалавек. Таксама ў ім ёсць 4 жэрдкі, якія выцягваюцца — дзякуючы гэтаму рэлікварый можна несці на плячах.


Перэгрынацыя пройдзе паводле слоў святой пад дэвізам «Маё пакліканне — гэта любоў».


Падчас падарожжа па Беларусі на працягу трох месяцаў перад рэліквіямі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус амаль у кожным касцёле будуць адбывацца начныя чуванні. Рэлікварый будзе дасяжны для вернікаў практычна 24 гадзіны ў суткі.


На сёння зацверджаны таксама гімн Перэгрынацыі, адаптаваны на аснове запісаў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус. Кампазіцыя, над якой працавалі с. Вераніка Казлоўская і Сафія Голуб, мае назву «Прыйдзі, любові подых».