Віншуем кс. Івана з юбілеем!

kwetki8 кастрычніка свой трыццацігадовы юбілей адзначае вікарый нашай парафіі кс. Іван Кароткін. Шчыра віншуем Вас, паважаны кс. Іван, з нагоды свята і складаем шчырыя пажаданні.

Штодня мы глядзім на Вашу працу і адданасць для нашай парафіі. Жадаем, каб кожны дзень суправаджала Вас блізкасць Таго, хто паклікаў Вас і каму Вы даверылі сваё жыццё.
Хай багацце ласкаў пастаянна памнажаецца і прыносіць плён у чалавечых сэрцах нашых парафіян узмацненнем веры і больш глыбокай любоўю да Бога. А Марыя - Маці Хрыста і Маці Святароў Вас абараняе і падтрымлівае Сваёй мацярынскай любоўю.
Няхай Ваша здароўе будзе моцным, аптымізм і радасць будуць заўсёды побач, а сэрца палае бясконцай любоўю да Бога і людзей. Мудрасці Вам і цярплівасці ў нялёгкай працы на Божай ніве.