Пілігрымка ў Будслаў

  • Друкаваць

budslau piligrymka 02Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня. Будслаўскі фэст у 2019 годзе пройдзе пад дэвізам «Каралева сем'яў, маліся за нас!».  З праграмай урачыстасці можна азнаёміцца тут>>

Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 3 ліпеня святой Імшой у 7.30 у парафіяльным касцёле. Ідзём тры дні, шляхам праз Крулеўшчыну (начлег у школе) і Параф'янава.

Асабісты ўнёсак пілігрыма складае 15 руб (майка, спеўнік, бэйдж, медыцынскае суправаджэнне, перавозка рэчаў, харчаванне), калі ідзе сям’я з дзецьмі, то для дзяцей - 10 руб. Арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў будзе ў панядзелак (1 ліпеня) пасля вячэрняй Імшы. Кожны пешы пілігрым павінен мець карымат і спальнік (альбо плед) для начлегу ў школе і ў намётах, а таксама посуд (лыжка, міска, кружка). Парафія гэтымі рэчамі не забяспечвае. Таксама звяртаемся з просьбай, калі хто мае свой бус і вольны час і мог бы паслужыць з перавозкай рэчаў, калі ласка паведаміце святарам.

Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус. Як і штогод ёсць магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам на вечар і ноч (ад’езд 5 ліпеня ў 15.40) і раніцай 6 ліпеня (ад’езд у 7.00). Ад’езд ад касцёла. Перадаплата - 5 руб. Апошні дзень запісу - 1 ліпеня. Перадаплата за ўсе аўтобусы - 5 руб.

Запіс у пілігрымкі пешшу (лепш у буднія дні ў канцылярыі :)) і аўтобусамі - у закрыстыі (нядзеля) альбо ў канцылярыі (буднія дні).

budslau2019

Дзеці да 14 гадоў павінны мець апекуноў.
Адказны — кс. Іван Кароткін. 

Неабходную інфармацыю пра пілігрымку, а таксама ўсе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБудслау2019