Моладзь паказала пантаміму на тэму сям'і

pantamima 0323 снежня пасля вячэрняй св. Імшы моладзь пад кіраўніцтвам кс. Віталія Бяленіка прадставіла парафіянам тэатральную пантаміму на тэму сямейных каштоўнасцяў.

Сцэнка заклікае да павагі, адзінства і ўзаемадапамогі ў сям'і. Дух любові паміж бацькамі з'яўляецца закладам будучыні шчасця іх дзяцей. Менавіта ў сваёй роднай хаце ад сваіх татаў і маці яны вучацца быць праведнымі бацькамі.