2 лютага - дзень кансэкраванага жыцця

  • Друкаваць

siostry2 лютага ў Глыбокім падчас св. Імшы на 12 гадзін асаблівым чынам маліліся за сясцёр францішканак Сям'і Марыі, якія паходзяць, працавалі і цяпер нясуць служэнне ў нашай парафіі.

З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ, сёння ўжо святым, як Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.