Развітальны вечар кс. Віталія з моладдзю

  • Друкаваць

razvitanne ks Vital 2024 лютага наша парафія выказвала словы развітання і падзякі кс. Віталію Бяленіку, які згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 3 сакавіка вызвалены з пасады вікарыя ў Глыбоцкай парафіі і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Падсвіллі і адміністратарам парафіі Святога Іллі ва Ураджайным.

Амаль 6 месяцаў святар праслужыў у Глыбокім, займаўся школьнай і працуючай моладдзю. Таму ў гэты нядзельны вечар кс. Віталь запрасіў маладых людзей на вечарыну-развітанне ў радасці.

Паважаны кс. Віталь! Шчыра дзякуем Вам за гэты час, за добрае сэрца, адкрытасць, парады і дапамогу. Жадаем плёну ў працы на карысць новай парафіі, моцнага здароўя і аптымізму. Няхай ніколі Вас не пакідае прамень надзеі, а Маці Божая Глыбоцкая атуляе сваёй апекай і падтрымлівае ў кожнай жыццёвай справе!