Велікапосныя рэкалекцыі

rekolekcje VP 03З 11 па 13 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Час падрыхтоўкі да велікодных святаў праводзіў кс. Адам Дынак, віцэ-рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, выкладчык біблійнай тэалогіі. Тры дні навук, адмысловыя сустрэчы з мужчынамі і жанчынамі, Крыжовы шлях былі вельмі насычанымі і "праілюстраванымі" сцэнамі з Бібліі.

Гэтае спатканне з рэкалекцыяністам накіравала нас, вернікаў, на абуджэнне да малітвы, пошук духоўнага ўзросту і аздараўлення асабістых хрысціянскіх калекцый, дзе заўжды павінна быць месца для Бібліі, якую часта баімся нават узяць у рукі, і сакраманту споведзі, каб болей не сумнявацца: гэта просты абавязак ці ўсё ж такі вялікая ласка. Час, каб скінуць бруд і пыл со свайго сэрца і зразумець, што пераадолець спакусы гэтага свету можна толькі з Езусам Хрыстом. З надзеяй мы разам са святаром углядаліся ў крыж як адзіны спосаб адчыніць для сябе брамы нябеснага Валадарства і дакрануцца да велічы Божай любові.
Асабліва дзякуем за зварот да асобы св. Юзафа як найцудоўнейшы прыклад даверу Пану Богу для нашых мужчын, і асобы св. Марыі Магдалены - як прыклад вернасці для жанчын.
Шчыра дзякуем кс. Адаму за гэты час рэкалекцый і жадаем на нялёгкім шляху моцнага здароўя, вялікага энтузіязму, апекі Маці Божай. Няхай Пан Бог адорыць пацалункам супакою, а дары Духа Святога спрыяюць натхненню ў працы.

Ганна Петрашова, тэкст