Хрыстос уваскрос!

pashaДарагія браты і сёстры ў Хрысце,
і ўсе людзі добрай волі!

“А я і дом мой будзем служыць Госпаду…”
(Езуса Навіна 24,15).

Наша краіна перажывае дэмаграфічны крызіс, а таксама існуюць вялікія праблемы ў маральным жыцці грамадства. Сучасныя сем’і ўсё больш адыходзяць ад створанай Богам яе мадэлі, як адзінага і непарушнага саюзу мужчыны і жанчыны, для дабра сужэнцаў, нараджэння патомства і яго выхавання. Занепакоены такім станам беларускай сям’і і моладзі, Каталіцкі Касцёл у Беларусі 2019 пастырскі год прысвяціў сям’і як крыніцы радасці і надзеі.

Асветленыя таямніцай перамогі Хрыста над грахом і смерцю, хрысціяне павінны моцна трымацца традыцыйнай мадэлі сям’і, а не паддавацца негатыўным і сэкулярным уплывам. Мы хочам будаваць нашыя сем’і на моцным падмурку, на скале, якой ёсць Хрыстос (пар. Лк 65,48). Толькі пры моцным даверы ў Божыя абяцанні, а таксама пры дапамозе Божай ласкі сям’я зможа глядзець з перспектывай у будучыню. Жадаю ўсім сем’ям звярнуцца да Бога і толькі Яму служыць у духу і праўдзе (пар. Ян 4, 23).

Са святам Уваскрасення Хрыстова!

Кс. Мікалай Ціхановіч