Віншуем кс. Івана з 5 гадавінай святарскага пасвячэння!

ks jan karotkin665 год таму, 3 мая 2014 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча кс. Іван Кароткін атрымаў святарскае пасвячэнне.

Паважаны кс. Іван, шчыра і ад усяго сэрца віншуем Вас з нагоды 5-й гадавіны святарскага пасвячэння!

Няхай Усемагутны Бог адорыць Вас неабходнымі ласкамі, добрым здароўем і здольнасцямі ў пераадольванні штодзённых клопатаў. Хай разам з моцай перамянення хлеба і віна ў Вашых святарскіх руках, будзе ласка змяняць сэрцы людзей праз словы і ўчынкі. Няхай Маці Божая Глыбоцкая заступаецца за Вас перад Богам на далейшы час выконвання святарскіх абавязкаў.

Жадаем, каб не толькі сённяшні дзень, але кожны нагадваў, якую вялікую надзею ўсклаў Пан Бог на Вас. Гэта вялізны дар дадзены з Неба. Жадаем, каб Вы гэта штодня яшчэ больш усведамлялі.

5 god swiatarstwa

Глыбоцкія парафіяне