Першая Камунія ў нашай парафіі

1kamunija 122 чэрвеня трыццаць тры дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі Першую Камунію ў нашым касцёле. Дзеці рыхтаваліся да яе два гады разам з бацькамі, святарамі і сёстрамі законнымі.

 

Наколькі важная гэтая ўрачыстасць для каталікоў, распавядаюць вернікі Глыбокага:

– Гэта было вельмі важна, бо гэта традыцыя. Нашы дзеці ўсе ходзяць да першай споведзі ў касцёл, нашы пляменнікі, старэйшы мой сын хадзіў. Гэта вельмі хвалююча для нас. Мы рыхтаваліся вельмі доўга, два гады хадзілі, вучыліся, пазнавалі і Біблію, і шлях Езуса Хрыста, і малітвы вучылі.

– Мы прыйшлі да свайго хрэсніка Макара. Мы вельмі шчаслівыя, што Макар стаў на адзін крок бліжэй да Езуса Хрыста. Мы жадаем яму, каб гэтае белае адзенне ён пранёс па ўсім сваім жыцці, быў вельмі добрым чалавекам і любіў Бога, а Бог заўсёды быў з ім побач.

– Важны для мяне гэты дзень. Вельмі! Бо я прымаю Хрыста ў сваё сэрца.

Напрыканцы служэння святары раздалі дзецям белы хлеб як сімвал адзінства, якім яны потым падзяліліся ў сем’ях з кожным чальцом. Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца Белы тыдзень. 

1kamunija 24

Па матэрыялах Радыё Рацыя

Марына Сінкевіч, фота