Новы крыж з'явіўся на вежы касцёла

nowy krzyz 2123 верасня 2019 года адбылася важная падзея для нашай святыні. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў новы крыж для левай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.

Падчас рамонтных прац на вышыні, убачыўшы стан старога крыжа, было вырашана яго зняць і замяніць. Больш месяца цяжкую ручную працу над стварэннем дакладнай копіі папярэдняга крыжа рабіў каваль Сяргей Ткачоў.