Таты з Глыбокага прынялі ўдзел у рэкалекцыях для мужчын з назарэтанскай супольнасці

navagrudak muzhczyny 2З 18 па 20 кастрычнiка ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для мужчын Назарэту.

"Адам дзе ты? Дзе мужчына ў сённяшнім свеце? Цi я ведаю, у чым маё паклiканне? Да чаго паклiканы мужчына? Цi мая жонка - гэта мой сябра, да якой iмкнуся? Цi ў мяне толькi з ей кантракт на сумеснае пражыванне?" Дапамагаў разважаць над гэтымi i iншымі пытаннямi кс. Алег Шпець.

фота с. Марыянны Алешчык