7 снежня — пасвячэнне дыяканату

szymanovicz jauhen7 снежня 2019 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне клерыку Яўгену Шымановічу.

Урачыстасць адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пачатак у 12 гадзін.

Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года, паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Гродзенская дыяцэзія). Навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Хайлігенкройце (Аўстрыя).