Віншаванне пробашча кс. Мікалая з Нараджэннем Пана

bozhae naradzennieДарагія глыбачане!
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!

Хрыстус Нарадзіўся, свет узвесяліўся!

Гэта праўда гучыць па ўсім свеце, нягледзячы на раздзіраючую яго нянавісць, злосць і несправядлівасць. Езус прыходзіць зноў, як дзве тысячы гадоў таму, да кожнага з нас, каб паказаць да чаго прыводзіць жыццё без Бога і ў чым сапраўднае шчасце.

Не ўдасца знайсці радасць, любоў і спакой адкідаючы Творцу. Хрыстус стукаецца ў дзверы твайго сэрца, дому, не для таго каб асудзіць альбо пакараць, але каб прытуліць, суцешыць і дапамагчы, каб сказаць як моцна ЦЯБЕ ЛЮБІЦЬ. Жадаю кожнаму з вас спаткаць сапраўднага Бога – Любячага Айца і дазволіць сябе прытуліць, дазволіць Яму перамяніць сваё жыццё.

Са святам Божага Нараджэння!

Кс. Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі,
пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім