«Sperantes in Domino» атрымаў дыплом 1 ступені на фестывалі ў Мёрах

miory zorka 10Конкурс адбыўся 3 студзеня 2020 года ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі (Полацк, Глыбокае, Верхнядзвінск, Лучай, Браслаў, Варапаева, Шаркаўшчына, Мёры), парафія Святога Францішка Асізскага з вёскі Копішча (Мінскі мікрараён “Уручча”) і прадстаўніца пратэстанцкай царквы “Благадаць” з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!»

Пасля таго як адбыліся ўсе выступленні, удзельнікі накіраваліся на абед, які быў у школьнай сталоўцы, а ў журы распачалася нялёгкая праца - вызначыць лепшых. У склад журы ўваходзілі кс. Аляксандр Дулінец, Іна Сапун і Яўгенія Шук.

Усе ўдзельнікі былі ў розных намінацыях "Сола і гурты да 12 гадоў" і "Сола і гурты 12+"

У намінацыі «Гурт 12+» дыплом І месца атрымаў моладзевы гурт «Sperantes in Domino» з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

Шчыра віншуем нашу моладзь і жадаем далейшых поспехаў у сваім развіцці і асабістым праслаўленні Госпада!