Расклад рэкалекцый на люты-сакавік у Росі

rosУ рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) на люты–сакавік 2020 года запланаваны шэраг духоўных практыкаванняў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

7-9 лютага - “Разам з Марыяй ісці за Езусам”. Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч;
21-23 лютага - “Дзесяць Божых запаведзяў”. Праводзіць кс. Віктар Ханько;
28 лютага - 1 сакавіка - “Пост (хлеб і вада) – цішыня – малітва”. Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч;
13-15 сакавіка - “Для сужэнстваў з малітвай аб дары патомства”. Праводзіць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Пачатак рэкалекцый у пятнiцу ў 18.00, заканчэнне – у нядзелю ў 15.00.

Набажэнствы да Езуса Журботнага: 8 лютага, 14 сакавіка і 9 мая. Пачатак у 17.00

Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: +37529 886-31-28. Па пытаннях запісу просьба тэлефанаваць з панядзелка па суботу з 10 да 21 гадзіны.

Рэкалекцыйны цэнтр “Голас Айца”
вул. Чырвонаармейская 12, 231912 г/п Рось
мабільны тэлефон: (8 029) 886-31-28
тэлефон парафіі: (8 01512) 6-15-55
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.