Яшчэ адзін крыж заменены на вежы касцёла

nowy krzyz 2 1527 студзеня 2020 года, ва ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, быў асвечаны яшчэ адзін новы крыж для правай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.

Як адзначыў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, гэта вельмі сімвалічна, што першы крыж быў асвечаны і ўсталяваны ва ўспамін св. айца Піа з П'етральчыны (23 верасня), а другі - ва ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, які быў арцыбіскупам Віленскім. А ў тыя часы Глыбокае належала да Віленскай дыяцэзіі.

Цяжкую ручную працу над стварэннем дакладнай копіі папярэдняга крыжа зрабіў каваль Сяргей Ткачоў за ахвяраванні глыбоцкіх парафіян.