2 лютага - дзень кансэкраванага жыцця. Віншуем нашых сясцёр!

siostryПаважаныя нашыя сёстры: Ганна, Людміла і Ірына!

Дазвольце ад імя вернікаў нашай парафіі шчыра павіншаваць Вас з Днём усталявання кансэкраванага жыцця!

 

І перш за ўсё хочам падзякаваць за тое, што пачуўшы такі далікатны, але настойлівы, голас Пана, адважыліся і пайшлі за ім. Можа і сапраўды на расчараванне многім, сталі прыкладам пабожнасці і праведнасці. Дзякуем Вам за тое, што з вялікай адданасцю і цеплынёй Вашых сэрцаў суправаджаеце нас, і асабліва нашых дзетак, на шляху да веры, вучыце спадзявацца на Пана і знаходзіць адказы на ўсе пытанні ў Евангеллі, тым самым будуючы надзейны падмурак у нашых адносінах з Касцёлам і верай. Дзякуючы Вашаму ахвярнаму служэнню і шчырасці у малітве, Хрыстус становіцца больш бачным у нашым такім імклівым жыцці.

Хочацца пажадаць Вам і надалей натхнення, цярплівасці і вытрываласці ў нялёгкай працы, дароў Духа Святога. Няхай святло грамнічнай свечкі асвятляе Ваш шлях, а Маці Божая засцерагае ад "навальніц" у людскіх сэрцах і розных перашкодах у сучасным грамадстве. Яшчэ раз шчыра дзякуем на Вашу настомную працу!

Таксама ахінаем сваёй малітвай усіх сясцёр францішканак Сям'і Марыі, якія паходзяць Глыбокага і ваколіц, але цяпер нясць служэнне ў розных краінах свету: Ірыну Раманчук (Рым), Марыянну Гроць (Варапаева), Таццяну Данч (Варапаева), Алену Сурвіла (Тбілісі, Грузія), Алену Шубелька (Польшча), Вераніку Дземідовіч (Іркуцк).