Магчымасць удзелу ў Пасхальным трыдууме праз тэлебачанне і інтэрнэт

translacjaУ сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудуцца прамыя трансляцыі па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі (Мінск і Паставы), але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і Літургіі Вялікай пятніцы.

Тыя парафіяне, якія карыстаюцца дыспенсай біскупа Алега Буткевіча ад удзелу ў нядзельных і святочных Святых Імшах, г.зн. асобы, якія маюць сімптомы ВРВІ (падвышаная тэмпература, кашаль, галаўны боль г.д.), і асобы якія адчуваюць страх, нярэдка панічны, перад заражэннем, павінны далучыцца да святой Імшы праз сродкі масавай інфармацыі. Размова ідзе менавіта пра анлайн-трансляцыю, а не пра запіс набажэнства.

 

Як удзельнічаць у Імшы анлайн? Парады святара >>

 

Па тэлебачанні:

9 красавіка, Вялікі чацвер
• 19.00 — святая Імша Вячэры Пана (Мінск). Тэлеканал «Беларусь 3»

10 красавіка, Вялікая пятніца
• 19.00 — набажэнства адарацыі Святога Крыжа (Мінск). Тэлеканал «Беларусь 3»

11 красавіка, Вялікая субота

• 21.00 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана (Паставы). Тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» альбо праз сайт catholicnews.by
• 21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана (Мінск). Тэлеканал «Беларусь 1»

З Мінску трансляцыю ёсць магчымасць глядзець таксама праз сайт catholic.by альбо іх ютуб канал

У Мінску ўсе цэлебрацыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а ў Паставах - біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

!!! Калі ласка, дапамажыце асабліва хворым людзям ці старэйшага ўзросту (сваім бацькам альбо бабулям і дзядулям, суседзям) скарыстацца з гэтай магчымасці. Перакажыце ім інфармацыю. Інтэрнэт не кожны мае, але тэлевізар у хаце звычайна ёсць.