Асвячэнне страў. Памятай, Пасха – гэта не святочны стол!

asviaczennie strau 07Памятайце, што Пасха – гэта не святочны стол, а Пасха – гэта вера ў Езуса мёртвага і ўваскрослага. Пасха – гэта радасць, гэта пераход ад смерці да жыцця, гэта пераход з граху да любові.

Сёння д'ябал іграе на чалавечых пачуццях. Людзі пачынаюць баяцца адзін аднаго. Не трэба баяцца, а наадварот прыходзіць на дапамогу па меры магчымасці. Калі хто ў бядзе альбо хварэе, трэба працягваць руку, а не ўцякаць ад яго. Кожны з нас можа аказацца ў рознай сітуацыі. Мейце адкрытыя вочы і сэрца! І любіце адзін аднаго! У Бібліі сказана – «у любові няма страху» (1 Ян 4, 18а). Калі любіш, то чаго баяцца? Любоў перамагае ўсе сітуацыі, якія перажываюцца.