Велікоднае віншаванне кс. Мікалая

resurectionПаважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Хрыстос уваскрос! Так, мы верым, сапраўды ўваскрос! Каб мы ўваскрэслі з нашых свецкіх клопатаў, з часовых каштоўнасцей: задавальнення, багацця і славы, з галоўнай хваробы - граху, але мелі жыццё ў супакоі і любові.

Адкінем жа страх і паніку, будзем служыць адзін аднаму ў любові, будзем звяртаць нашы малітвы да Хрыста, не пакідаючы ўласную адказнасць. Пад крыжам на небяспечныя часы Езус даў нам Сваю Маці. Праз усе стагоддзі Яна ратавала Еўропу ад эпідэмій чумы і халеры. Гэта дакладны гістарычны факт. Яна ўратавала нас і ад апошняй чумы - камунізму і нявер’я, бо ўвесь свет усклікаў да Маці Божай Фацімскай і давяраў нашы тэрыторыі.

Будзьце разважлівымі, выконвайце ўсе меры засцярогі, пазбягайце непатрэбных кантактаў. І ад усяго сэрца будзем заклікаць да Маці Божай за дапамогай. Яе абразы здаўна ўшаноўваюцца ў нашы мясцовых храмах. Яна нас не пакіне і цяпер.

Кс. Мікалай Ціхановіч,
дэкан Глыбоцкі,
пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім