Вялікая субота. Хрыстос уваскрос, а дзе твая радасць?

vial subota 59"Я аб’явіў імя Тваё людзям, якіх Ты мне даў са свету. Яны былі Твае, і Ты іх Мне даў, і яны збераглі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў, гэта ад Цябе ёсць. Бо словы, якія Ты Мне даў, Я перадаў ім, і яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе выйшаў, і яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў. Я не за ўсіх прашу, не прашу за свет, але за тых, якіх Ты Мне даў, бо яны – Твае, і ўсё Маё – Тваё, і Тваё – Маё; і Я ў іх праслаўлены. Я ўжо не на свеце, але яны на свеце, Я ж іду да Цябе. Ойча Святы, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы. А цяпер іду да Цябе і гавару гэта на свеце, каб яны радасць Маю поўную мелі ў сабе. Я перадаў ім слова Тваё, і свет іх зненавідзеў, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб іх узяў са свету, але каб іх захаваў ад ліха." (Ян, 17, 6-11,13-15)

Пасланне Айцйа ў гэтую Пасхальную ноч да сваіх дзяцей такое. У такі нялёгкі час для ўсяго свету, Айцец просіць, каб мы адкрылі свае сэрцы. Мы - Яго дзеці! Час пандэміі - гэта час, які Гасподзь дае дзецям, каб яны затрымаліся і паглядзелі ў сваё сэрца. (з гаміліі кс. Мікалая)