Прыміцыйная Імша кс. Яўгена Шымановіча

  • Друкаваць

prymicja ks jauhen 1131 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Яўгена Шымановіча.

Новапрэзбітэра наша парафія ўжо добра ведае, бо яшчэ будучы клерыкам летнімі днямі хадзіў у пілігрымкі, затым атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў нашым касцёле, дзе і застаўся служыць. Часта кранаў сэрцы парафіян сваімі сведчаннямі, змястоўнымі і карыснымі казаннямі і канферэнцыямі. А 23 мая прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча ў Глыбокім.

Наша парафія стала яшчэ адным домам для кс. Яўгена, а таму і на сваю першую прыміцыйную Імшу святар ішоў ва ўрачыстай працэсіі ў прыгожым зялёным вянку.

prymicja ks jauhen 03

На самым пачатку Літургіі кс. Мікалай Ціхановіч шчыра прывітаў новапрэзбітэра. "Сённяшні вецер не проста так. Гэта вялікая ласка ад Бога Айца, Які асаблівым чынам глядзіць на Свайго сына Яўгена, якога памазаў, каб той быў святаром Каталіцкага Касцёла. Прысутнасць Духа Святога сёння асаблівая ў гэтым храме і ў сэрцы кожнага з нас", - падкрэсліў пробашч парафіі.

Кс. Яўген сваю першую Эўхарыстыю з Божым народам цэлебраваў у інтэнцыі падзякі за сваё пакліканне, за бацькоў і тых людзей, якіх сустрэў на жыццёвым шляху.

Казанне прамовіў сам прыміцыянт, падчас якога даў сведчанне свайго паклікання да святарства:

Напрыканцы Імшы прадстаўнікі парафіі павіншавалі кс. Яўгена і паабяцалі малітву за яго ў апостальстве “Маргарытка”. Новапрэзбітэр заўважыў, што “святарства становіцца дзейсным у служэнні. Калі няма каму служыць, то яно не будзе так праяўляцца. Святар належыць людзям. Ведайце, што я ўжо належу вам”. Таксама кс. Яўген падзяліўся тым, што падчас дыяканату ў працы з вернікамі меў шмат момантаў, калі быў вельмі стомленым, але неверагодна і бясконца шчаслівым. І выказаў надзею, што ў святарскім служэнні будзе яшчэ больш шчаслівым, хоць і не менш стомленым.

prymicja ks jauhen 44

Згодна з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча кс. Яўген Шымановіч з 7 чэрвеня 2020 года прызначаны вікарыем у парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа