Біскуп Кірыл Клімовіч адзначае 40-ю гадавіну святарства

klimovich kiril8 чэрвеня 2020 года спаўняецца 40 год з дня святарскага пасвячэння біскупа Кірыла Клімовіча, які зараз з’яўляецца пастырам Іркуцкай дыяцэзіі (Расія).

На працягу амаль 10 год (1990-1999 гг) цяперашні біскуп быў пробашчам нашай парафіі, а сёння кіруе самай вялікай па тэрыторыі дыяцэзіяй.

Шчыра віншуем Яго Эксцэленцыю з юбілеем! 
Няхай Добры Бог вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі. Няхай Марыя, Маці Касцёла, атуляе сваёй апекай ва ўсіх Вашых справах. Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю.

P.S. Да словаў віншавання давайце далучым нашу малітоўную падтрымку за біскупа Кірыла.