Адышла ў вечнасць с. Альжбета Венерская

  • Друкаваць

s elzbieta wienierska17 чэрвеня на 67-м годзе жыцця ў Польшчы адышла да Пана сястра Альжбета Венерская з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі.

Сёстры Супольнасці распачалі сваю працу ў Глыбокім напрыканцы 1990 г. Першай у парафію з Польшчы прыехала с. Альжбета. Менавіта з яе дзейнасцю звязаны пачаткі існавання Кангрэгацыі ў Глыбокім.

С. Альжбета з 1990 па 2003 гады займалася катэхізацыяй дзяцей і клапацілася аб парадку ў нашай святыні. Напэўна, дзякуючы яе сведчанню жывой веры ў глыбоцкай парафіі з’явіліся пакліканні да жыцця ў манаскай супольнасці Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане....