Глыбачане даверылі сваю краіну Багародзіцы Марыі

malitva za belarus 1215 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас св. Імшы вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прасілі Маці Божую аб спыненні гвалту і насілля ў нашай краіне, а таксама за загінулых у палітычных канфліктах.

На заканчэнне святой Імшы, пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч заклікаў: “Не будзьце абыякавымі, калі хто патрапіў ў бяду, будзьце салідарнымі, падтрымлівайце і не пакідайце адзін аднаго! Мы ўсе разумеем і бачым, што адбываецца ў нашай краіне. Важна, каб мы разумелі сітуацыю ў праўдзе, каб як Божыя дзеці не паддаваліся ніякім інтрыгам. Беларусы ніколі не хацелі і не хочуць вайны і насілля!”

malitva za belarus 02

Пасля ўрачыстага бласлаўлення ўсе прысутныя ў святыні выйшлі на пляц перад храмам, каб разам узнесці малітву за нашу Бацькаўшчыну. З ружанцамі ў руках і слязьмі на вачах вернікі шчыра прасілі Нябесную Маці заступніцтва і асаблівай апекі над Беларусім краем.