#ГлыбокаеБраслаў2020

braslau 4У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў скарочаным фармаце. Не было радасных воклічаў і спеваў пілігрымак, якія штогод пешшу прыбывалі ў санктуарый, не было начной Літургіі і ружанцовай малітвы з працэсіяй святла па горадзе.

braslau 5

Аднак пілігрымы, хоць нешматлікія, але ўсе ж былі: на роварах прыехалі 4 асобы з Мёраў і 5 чалавек з Глыбокага. Быў і Генадзь Бервячонак, які другі раз прыходзіць пешшу ў Браслаў у адзіноце. Так як арганізаваных пешых пілігрымак гэтым летам не было, таму спадар Генадзь вырашыў самастойна іх здзейсніць: з Росіцы ў Будслаў, з Барысава ў Росіцу, з Глыбокага ў Браслаў. За 20 дзён свайго падарожжа ў розныя санктуарыі было пройдзена 630 км, сам насам з Богам і поўным Яму даверам. Паслухаць інтэрв'ю можна на сайце Радыё Марыя.

braslau 7