Першая Святая Камунія

1 kamunia 0827 верасня 2020 года сорак дзевяць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да першай Святой Камуніі, упершыню прынялі ў свае чыстыя сэрцы Найсвяцейшае Цела Хрыста.

Кс. Мікалай шчыра прывітаў дзяцей, іх бацькоў, хросных і родных: “Сёння гэта не толькі ваша сямейнае свята – гэта свята ўсёй нашай парафіі, таму што вы – дзеці Касцёла, дзеці парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. І гэтым заўсёды ганарыцеся!”

1 kamunia 16

Падчас святочнай Эўхарыстыі пробашч маліўся не толькі за дзяцей, але і за сем’і, “каб гэты дзень стаў для іх не толькі памятным, але фундаментам асабістых адносін з Госпадам. І каб для сям’і гэта быў дзень перамен, перамен сэрцаў, адносін у Вялікай Божай Любові”.

Усе фотаздымкі з урачыстасці па спасылцы>>