Малітва перапрашэння за грахі супраць жыцця пройдзе ў парафіях Беларусі

LOGO malitva perapraszennia20 лiстапада ў 18.00 у касцёле Святога Духа ў Віцебску адбудзецца св. Iмша ў iнтэнцыi перапрашэння за грэх аборту. Цэлебраваць Эўхарыстыю будзе бiскуп Алег Буткевiч.

Стагоддзе таму на нашых землях упершыню былi легалiзаваны аборты. Да 100-годдзя легалiзавання абортаў веруючыя з Расii, Беларусi, Украiны, Казахстана, Польшчы i iншых краiн з‘яднаюцца ў малiтоўным ланцужку з 18 па 21 лiстапада, каб горача прасiць Бога аб прабачэннi за грахi супраць жыцця, якiя здзяйсняюцца на нашай зямлi.

У парафii Святога Духа апроч удзелу ў пакутнай св. Iмшы можна далучыцца да начного чування перад Найсвяцейшым Сакрамантам у iнтэнцыi перапрашэння за грахi супраць жыцця. Гэта малiтва пачнецца пасля св. Імшы i будзе працягвацца да 9 гадзiны ранiцы 21 лiстапада і будзе транслявацца анлайн.

У нашай парафіі св. Імша ў гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена 20 лістапада (пятніца) у 18.00, а пасля яе запрашаем застацца на гадзіну адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта.