Пастэрка-2020 і аблучыны міністрантаў

  • Друкаваць

pasterka 0325 снежня апоўначы вернікі Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. Але перад пачаткам урачыстай Літургіі як штогод пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, як бацька вялікай парафіяльнай сям'і, папрасіў прабачэнне ва ўсіх прысутных парафіян, а таксама прабачыў сам усім.

Святочную Літургію канцэлебраваў пробашч кс. Мікалай разам з вікарыямі кс. Яўгенам Шымановічам і кс. Уладзіславам Шарковічам.

pasterka 06

Казанне кс. Мікалая Ціхановіча з ілюстрацыямі, якія трансляваліся ў касцеле на экране для лепшага ўспрымання. Запрашаем яшчэ раз паслухаць і паразважаць:

Для тых хто не змог прысутнічаць у касцёле на Пастэрцы, можна праглядзець відэазапіс:

Таксама падчас гэтай святочнай Імшы адзін кандыдат урачыста быў прыняты ў шэрагі міністрантаў і яшчэ тры – сталі лектарамі. Данііл Радзішэўскі, Мікіта Сайкоўскі, Віктар Прыходзька і Глеб Шаршнёў рознымі спосабамі рыхтаваліся да гэтага дня, а таксама здавалі экзамен і хваляваліся. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў і лектараў займаўся кс. Яўген Шымановіч.

pasterka 20

Фотаздымкі па спасылцы>>