Пражыві Вялікі пост у любові

papielec 117 лютага перажывалі Папялец. А гэта азначае, што распачалі Вялікі пост - час саракадзённага прыгатавання да самай вялікай урачыстасці – Уваскрасення Хрыста.

Вялікі пост – гэта час асаблівага суцішання і час задумы над сваім жыццём. Кожны хрысціянін прагне перажыць гэты час у больш глыбокай еднасці с Хрыстом. Перагледзець свае адносіны да Бога і да іншага чалавека, які знаходзіцца побач ці на працы, ці ў сям'і.

У гэты дзень падчас Эўхарыстыі існуе традыцыя пасыпання галоў попелам на знак пакуты. Святар чыніць гэты жэст са словамі «Навяртайся і вер у Евангелле», якім заклікае верніка да большай рэфлексіі над свам жыццём і сваёй верай.

papielec 4

Няхай чарговы Вялікі пост, які мы распачынаем у гэтым годзе, дапаможа кожнаму з нас асабіста спазнаць бязмежную любоў Бога, які прагне навяртання кожнага грэшніка, а не яго загубы. Няхай гэты час адновіць нашае хрысціянскае жыццё і зробіць нас больш адкрытымі на іншага чалавека.

papielec 3

papielec 2