Першая Камунія ў нашай парафіі

1kamunia 123 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася І Святая Камунія. 39 дзяцей упершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы.

У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.

На працягу двух гадоў дзяцей рыхтавала сястра Людміла Рубніковіч. І вось настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.


Пасля гаміліі, адбылося вызнанне веры з запаленымі свечкамі ў руках. Малітва вернікаў, працэсія з дарамі, Эўхарыстычная малітва. Самым хвалюючым быў момант прыняцця Святой Камуніі, падчас якога ўсе вернікі сапраўды сталі адной Божай сям’ёй, якая павялічылася праз поўны ўдзел у святой Імшы на 39 дзяцей.

1kamunia 2Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі падзякавалі перш за ўсё Езусу, за тое, што прынялі Яго ў свае сэрцы, бацькам - за першае вучэнне малітвам, і тым, хто іх вучыў катэхезе. Пасля таксама словы падзякі выказалі бацькі.

1kamunia 3

 Усе фотаздымкі па спасылцы>>