"Ты асаблівы”: летнік для наведвальнікаў святліцы

letnik 24З 12 па 15 ліпеня адбыўся летнік для дзяцей, якія наведваюць святліцу “Дзеці Марыі” пры нашай парафіі.

У гэты час сёстры з аніматарамі раскрывалі для дзяцей думку пра тое, што кожны з нас Асаблівы і любімы Богам-Айцом. Што прыбываючы ў любові Бога мы не будзем мець патрэбу ў адзнацы іншых, будзь-то добрая ці дрэнная. Айцец глядзіць на сэрца, а сэрца кожнага з нас асаблівае, неверагоднае і прыгожае!

За гэтыя 4 дні мы разам з дзецьмі пагрузіліся ў неверагодную сямейную атмасферу: разам гулялі, спявалі, танчылі, скакалі на батуце і купаліся ў возеры. На заканчэнне летніка адбылася паездка ў Маладзечна ў аквапарк.

Аніматары