Семінарыст з Глыбокага атрымаў сутану

tyszko sutana 0511 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне студэнт трэцяга курса і наш парафіянін Антон Тышко атрымаў духоўны строй – сутану. 

Раратнюю Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў у гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх благаславіў сутану, якую затым семінарыст апрануў у закрыстыі.

На малітве прысутнічала семінарыйная супольнасць на чале з рэктарам кс. Віталіем Вайцяхоўскім, а таксама маці і блізкія Антона Тышко.

tyszko_sutana_07.jpg

У гаміліі біскуп Кашкевіч заахвоціў усіх сабраных заўсёды казаць “так” дзеянню Божай ласкі, а “не” – граху.

На заканчэнне Антон Тышко падзякаваў усім за прысутнасць на гэтай важнай для яго ўрачыстасці, якая з’яўляецца чарговым крокам на яго шляху да святарства. Таксама ён прасіў аб далейшым малітоўным спадарожнічанні.

Паводле grodnensis.by