Кс. Яўген прызначаны на душпастырскую працу ў Оршу

razvit ks yauhen 4Жыццё святара - гэта няспыннае шуканне і выконванне Волі Божай, якую абвяшчае дыяцэзіяльны біскуп, кіруючыся патрэбамі мясцовага Касцёла.

З 27 лютага вікарый кс. Яўген Шымановіч вызвалены з пастырскай паслугі ў нашай парафіі і скіраваны на самастойную душпастырскую працу ў парафіі ў Оршы, Дуброўне і Барані.

Ад імя ўсёй нашай парафіяльнай сям’і, выказваем шчырую ўдзячнасць кс. Яўгену за яго ахвярную працу і святарскае сэрца, з якім ён выконваў свае душпастырскія абавязкі. І жадаем, каб далей ён служыў Богу і вернікам Віцебскай дыяцэзіі з любоўю.

razvit_ks_yauhen_1.jpg

razvit_ks_yauhen_2.jpg

razvit ks yauhen 4