Не ведаеш як распачаць Вялікі пост? Адкрый перад Айцом тое, што патаемнае ў табе
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.03.2022 15:15
2 сакавіка Каталіцкі Касцёл распачаў Вялікі пост. У гэтым годзе Папа Францішак разам з біскупамі Беларусі прасілі зрабіць Папяльцовую сераду асаблівым днём посту дзеля міру ва Украіне.
"Мы жывем у пераломныя, прарочыя часы. Сёння духоўнае змаганне ў свеце нябачным выяўляецца для нас знешне. Таму не прайграйце гэтай вайны, ратуйце свае душы. Звярніце ўвагу на сапраўдны вобраз блізкага табе чалавека. Не глядзі на яго “тараканы”, праблемы, не канцэнтруйся на чалавечых грахах, глядзі на яго несмяротную душу. Гэта вобраз Бога. Кожны дзень прабачайце адзін аднаму, не кладзіцеся спаць без прабачэння, бо сатана ўсё прыпомніць.
Пасціце так, каб увесь час была малітва, ружанец з рук не выпускайце. Кожны дзень ружанец за мір, кожны дзень прасіце адзін у аднаго прабачэнне, любіце СЁННЯ і ЗАРАЗ, бо заўтра можа не быць. І не бойцеся, не паддавайцеся страху, бо Бог ёсць Богам жывых, а не памерлых", - заклікаў так распачаць і перажыць гэты час посту кс. Мікалай.