Глыбоцкая парафія прысвяціла Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі

serce maryi25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, наша парафія далучылася да Чыну прысвячэння чалавецтва, а асабліва Расіі і Украіны, Беззаганнаму Сэрцу Марыі. 

 

“Звеставанне Пана – гэта момант уцелаўлення Божага Сына, калі арханёл Габрыэль абвясціў Марыі навіну, якая датычыла не толькі яе асабістага жыцця, але ўсяго чалавечага лёсу. Праз сваё fiat наша Нябесная Мама адкрыла шлях вяртання да дому Айца. Моцай Духа Святога, без удзелу чалавека ў Яе ўлонні было зачата Божае дзіця. Сёння асаблівым чынам дзякуем Богу за дар нашага жыцця. Чалавечае жыццё з’яўляецца дарам Бога”, - падкрэсліў на самым пачатку Літургіі кс. Мікалай і заахвоціў цаніць асабістае жыццё, дзякаваць Богу за яго і шанаваць кожнае чалавечае жыццё.

На заканчэнне святой Імшы пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч разам з Божым народам у духоўнай еднасці са Святым Айцом Папам Францішкам і ўсім паўсюдным Касцёлам здзейсніў Чын прысвячэння ўсяго свету, а асабліва Расіі і Украіны, Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

25sakavika_08.jpg

Набажэнства Крыжовага шляху, які праводзіў рух “Маці ў малітве”, ахвяравалі ў інтэнцыі завяршэння вайны і міру ва Украіне.

Пасля св. Імшы ў капліцы Маці Божай Падхорнай Глыбоцкай некалькі парафіянаў упершыню прысвяцілі сябе Езусу праз Марыю, некаторыя аднавілі сваю прысягу, зачытаўшы і падпісаўшы акт прысвячэння Езусу праз Марыю па методыцы святога Людвіка-Марыі Грыньёна дэ Манфора.

25sakavika_13.jpg