Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай

acies 3726 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну.

Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым памаліліся ружанцам. Пасля агульнай малітвы Легіёну адбылося аднаўленне прысягі. Кожны легіянер, актыўны і дапаможны, падыходзіў да алтара і, паклаўшы руку на драўляны штандар, прамаўляў асабістае прысвячэнне: «Я цалкам духам Твой, Каралева і Маці мая, і ўсё, што я маю, належыць Табе».

 acies_22.jpg

Святую Імшу цэлебраваў кс. Яўген Міхайлаў, пробашч Лучайскай парафіі, які з’яўляецца духоўным кіраўніком “воінаў Марыі” Глыбоцкай курыі. “Хочам замацаваць гэтай малітвай нашу прысягу, дадзеную Марыі, якую аднавілі некалькі хвілін таму. Хочам выпрасіць у Бога патрэбныя ласкі, каб заставацца вернымі Маці Божай у служэнні Касцёлу і ў спаўненні Божай волі на зямлі”. Падчас гаміліі святар паразважаў над прысягай Маці Божай і над важнасцю яе захоўвання.

acies 50

Сустрэчу ўдзельнікі прадоўжылі ў парафіяльным доме за супольным пачастункам.