Велікодныя трансляцыі 2023 на беларускім тэлебачанні
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2023 18:56
Белтэлерадыёкампанія арганізуе шэраг прамых трансляцый набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.
Для тых, хто па прычыне хваробы не можа ўдзельнічаць у Літургіях, гэта добрая магчымасць.
6 красавіка, Вялікі чацвер:
19.00 — Імша Вячэры Пана. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (тэлеканал «Беларусь 3»)
7 красавіка, Вялікая пятніца:
19.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” з удзелам біскупа Алега Буткевіча (тэлеканалы «Беларусь 4» і «Віцебск»)
23.25 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца (тэлеканал «Беларусь 3»)
8 красавіка, Вялікая субота:
13.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” з удзелам біскупа Алега Буткевіча (тэлеканал «Беларусь 4»)
20.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” з удзелам біскупа Алега Буткевіча (тэлеканал «Віцебск»)
21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з парафіі Святога Юзафа ў Оршы (тэлеканалы «Беларусь 4» і «Віцебск»)
21.45 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (тэлеканал «Беларусь 1»)
9 красавіка, Вялікдзень:
7.00 — ПАЎТОР трансляцыі Пасхальнай Вігіліі з Оршы (тэлеканал «Беларусь-4»)
7.15 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага (тэлеканал «Беларусь 1»)
7.55 — "Размовы пра духоўнае". Вялікдзень (тэлеканал «Беларусь 3»)
9.00 — ПАЎТОР трансляцыі Пасхальнай Вігіліі з Оршы (тэлеканал «Віцебск»)
17.00 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» (тэлеканал «Беларусь 3»)
10 красавіка, Велікодны панядзелак:
9.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” з удзелам біскупа Алега Буткевіча (тэлеканал «Беларусь 4»)
12.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” з удзелам біскупа Алега Буткевіча (тэлеканал «Віцебск»)