Літургічная Служба Алтара прыняла ўдзел у Турніры міністрантаў у Оршы

orsza turnir ministrantau 166-7 мая ў Оршы прайшоў Турнір міністрантаў, які ў 16 раз арганізоўваюць айцы марыяне. У гэты раз сабраліся хлопцы, якія дапамагаюць святарам пры алтары ў парафіях Барысава, Верхнядзвінска, Оршы, Мінска, Докшыц, Жодзіна і Глыбокага. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты нашай парафіі.

Сустрэча была так распланавана, што быў час і на спартыўныя спаборніцтвы і на малітву.

Нашыя міністранты былі самымі лепшымі па літургічных ведах і ведах Святога Пісання, але па суме вынікаў ва ўсіх сямі дысцыплінах занялі другое месца. Пераможцам турніра стала Жодзіна.