Слухайце голас Айца, дарагія выпускнікі!

vypuskniki 1930 мая ў нашай парафіі падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.

Урачыстую Імшу ў інтэнцыі выпускнікоў узначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч і звярнуўся на пачатку да прысутных хлопцаў і дзяўчат: “Мы молімся сёння аб тым, каб вы ў жыцці не загубіліся і не баяліся рабіць вынікі з памылак, якія ў вас будуць. Мы хочам прасіць Божай апекі над вамі, каб злы дух не звёў вас, каб не зламаў жыццё. Але і вы павінны самі трымацца Госпада. Божае бласлаўленне ідзе з вамі настолькі, наколькі вы давяраеце Госпаду. Ён будзе вас асцерагаць, каб будзеце з Ім, і будзеце трымацца Яго”.

Падчас казання да выпускнікоў звярнуўся кс. Яўген Шымановіч, які на працягу апошніх гадоў вёў заняткі катэхезы, прынамсі для часткі гэтай моладзі. Святар папярэдзіў, што кожнага ў жыцці чакаюць выпрабаванні, але варта памятаць выраз, які сказаў Езус – “Айцец са Мной”. Вельмі важна старацца слухаць голас Айца. Таму святар на працягу ўсёй прамовы, падчас якой распавядаў пра свой жыццёвы выбар першапачатковы, прыклады асабістыя, заўсёды падкрэсліваў адзін і той жа выраз – “слухаць голас Айца!”. І даваў парады, як гэта трэба рабіць.

vypuskniki_20.jpg

Таксама кс. Яўген звярнуўся да бацькоў з настаўленнямі:
1. Дзяцей трэба адпусціць і яшчэ больш маліцца за іх. Калі дзеці цяжкасці перажываюць, то разам з імі плакаць і суперажываць, калі радасць – радавацца з імі. Проста будзьце побач!
2. Навучыцеся глядзець на сваіх дзяцей вачыма Бога Айца! Бог уклаў у вашых дзяцей шмат дароў, вялікі патэнцыял, вы нават сабе не ўяўляеце.

Святар прапанаваў бацькам разам памаліцца за дзяцей і блаславіць на наступны этап іх жыцця.

На заканчэнне Імшы пробашч Мікалай акрапіў святой вадой выпускнікоў, удзяліў бласлаўленне і пажадаў “што б у вас у жыцці не сталася, як бы вы не памыліліся, не ўпалі, калі нават адвернуцца блізкія, родныя, а нават і бацькі. То помніце, што тут, у Божым храме, вас заўсёды прымуць, з вашымі памылкамі, праблемамі, светаўспрыманнем. Вас тут заўсёды будуць чакаць, таму што гэта Божы дом. Тут наш Айцец. І ў доме Айца вы заўсёды можаце знайсці ратунак”.

vypuskniki 45

Генадзь Бервячонак ад імя бацькоў звярнуўся да выпускнікоў з настаўленнем, да святароў і законных сясцёр - са шчырымі словамі ўдзячнасці за малітву і духоўнае выхаванне дзяцей на працягу школьных гадоў.


Віншуем нашых выпускнікоў і жадаем зрабіць правільны выбар у сваім жыцці.