Запрашаем крочыць разам у Будслаў

budslau piligrymka 43Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. Будслаўскі фэст у 2022 годзе пройдзе пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас». З праграмай урачыстасці можна азнаёміцца тут>>

Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 29 чэрвеня. Збіраемся на 12.30, каб скласці багаж, узяць тубы, харугвы, сцягі і пабудаваць калону і ў 13.00 выходзім. Не спазняйцеся, калі ласка! Імша будзе ў Дзеркаўшчыне ў 18.00. Начлегі: у Дзеркаўшчыне (у мясцовых парафіян) і ў Сітцах (начлег у парафіян і ў школе).

Асабісты ўнёсак пілігрыма складае 15 руб, калі ідзе сям’я з дзецьмі, то для дзяцей - 10 руб. Арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў будзе ў панядзелак (27 чэрвеня) пасля вячэрняй Імшы. Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус. Як і штогод ёсць магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам на вечар і ноч (ад’езд 1 ліпеня ў 18.00) і раніцай 2 ліпеня (ад’езд у 7.00). Ад’езд ад касцёла. Перадаплата за ўсе аўтобусы - 10 руб.

 

Важно!!!
1. Законные представители сопровождают несовершеннолетних детей в возрасте до 16 лет в период с 23.00 до 6.00 вне жилища либо обеспечивают их сопровождение иным совершеннолетним лицом.
2. Законные представители несовершеннолетних дают письменное разрешение на участие в пилигримке, указывают ФИО лица, на кого передают ответственность за своих детей.
3. Дети до 16 лет должны находиться с родителями или опекунами (с письменного разрешения родителей). Дети до 18 лет должны иметь письменное разрешение родителей.

Образец написания:

Я, родитель _________________________ (ФИОродителя) даю письменное разрешение на участие моего несовершеннолетнего ребенка _____________ (ФИО, дата рождения ребенка) в пилигримке “Глубокое-Будслав” с 29.06.2022 по 02.07.2022.
Сопровождающим лицом моего ребенка будет ________________________ (ФИО сопровождающего)

 

29.06.2022                                        подпись родителя

Кіраўнік пілігрымкі — кс. Алег Зямчонак.

piligrymka.jpg

Перш чым вырашыць, ісці або не ісці ў пілігрымку, неабходна вызначыцца — навошта? Пілігрымка — гэта не паход і не забава, а вельмі сур'ёзная рэлігійная справа. Трэба быць гатовым да выпрабаванняў, да адмовы ад пэўных выгод, да строгай дысцыпліны, да магчымых непрадбачлівых сітуацый. Дзеля чаго я хачу ахвяраваць свой час і свае сілы? У кожнага можа быць свой адказ: каб падзякаваць Пану Богу за ласкі, якія ён спасылае, каб памаліцца за сябе або сваіх блізкіх, каб разабрацца ў сабе і атрымаць духоўную падтрымку і г.д. Мэта (інтэнцыя) можа быць рознай, але яна абавязкова павінна быць, бо толькі тады выпрабаванні не будуць марнымі, а прынясуць багаты духоўны плён.

Што браць?
• малітоўнік, ружанец, спеўнік;
• адпаведнае адзенне (ніякіх адкрытых маек, шортаў і спадніц міні) і зручны абутак (+ зменны, на выпадак дажджу і непрадбачлівых сітуацый). Варта ўлічваць, што надвор'е можа быць розным, таму абавякова неабходна ўзяць цёплыя рэчы.
• галаўны ўбор АБАВЯЗКОВА;
• дажджавік;
• сродкі асабістай гігіены, эластычны бінт і неабходныя лекі;
• пластыкавы або металічны посуд (кубак, глыбокая талерка і лыжка). Пілігрымы будуць забяспечаны абедамі;
• карымат і спальнік (альбо плед) для начлегу ў школе і ў намётах (у Будславе), калі ёсць свой намёт – яшчэ лепш, бяры і яго, калі плануеш начлег у Будславе.
• сіняя майка “Пілігрым з Глыбокага”. Калі хто не мае, у канцылярыі яшчэ ёсць некалькі з мінулых гадоў, але толькі аднаго памеру L.

Што класці ў заплечнік на дзень?
• большасць з узгаданага вышэй,
• бутэльку з чыстай вадой, яна лепш наталяе смагу, чым салодкія напоі.
• перакус (сухое пячэнне, арэхі, садавіну, бутэрброды і інш.) з улікам надвор'я, каб не сапсавалася.
• іншыя неабходныя рэчы, але памятайце, што вам іх трэба несці ўвесь шлях. Астатнія рэчы (багаж) будуць перавозіць ад месца начлегу да наступнага месца начлегу.

Як паводзіць сябе ў пілігрымцы?
• Пілігрымка — гэта супольнасць, адна сям'я, таму выкананне патрабаванняў кіраўніка пілігрымкі абавязкова для кожнага, без нараканняў.
• У дарозе ёсць час на малітву, на рэлігійныя спевы, на адпачынак. Імкнёмся рабіць усё разам.
• Стараемся заўважаць патрэбы тых, хто з намі побач: можа неабходна дапамагчы паднесці заплечнік, аказаць медыцынскую дапамогу і г.д. Не трэба думаць, хто гэта толькі іх праблемы
• Пілігрымаў у дарозе сустракаюць вернікі, частуюць і забіраюць на начлег. Не забываем быць удзячнымі тым, хто праяўляе свой клопат пра нас, нават калі нам нешта не да спадобы. Памятаем, што нам ніхто нічога не павінен. Пакідаем чысціню і парадак у тых месца, дзе бываем.
• Падчас шляху кожны пілігрым павінен пранесці крыж, харугву, тубу ці сцяг - не забываемся пра гэта. Важна таксама змяняць тых, што нясе крыж і харугву, асабліва ў ветранае надвор'е, калі іх несці цяжэй.
• Не забываем пра сакрамант споведзі.

Адказныя за..
1. Намёты (устаноўка, размяшчэнне, разбор і адпраўка ў Глыбокае) -Гігола Аляксей, Дабравольскі Юрый, Грышанковіч Алена;
2. Перавоз рэчаў – Дулінец Павел;
3. Падвоз абедаў - Міхалевіч Мікалай, Губская Ірына, Смольская Юлія;
4. Тубы і мікрафоны (зарадка, пошук замены таму, хто нясе яе, адпраўка ў Глыбокае) - Бервячонак Станіслаў, Далгалёў Яўген;
5. Харугвы і сцягі (пошук замены таму, хто нясе іх, адпраўка ў Глыбокае) - Шпак Віктар;
6. Рэгуліроўшчыкі - кл. Антон Тышко;
7. Медыкі - Капшуль Зоя;
8. Муз. група - Сарокіна Аня, Іваноўскія Маша і Даша, Барыла Маша; 
10. Пасадку пілігрымаў у аўтобус пасля заканчэння ўсёй урачыстасці - Саўчанка Ядвіга.

Неабходную інфармацыю пра пілігрымку, а таксама ўсе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБудслаў2022