Кошык белых руж для нашай Мамачкі Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.12.2022 20:29
8 снежня Каталіцкі Касцёл перажывае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адно з найпрыгажэйшых святаў нашай Нябеснай Маці, дзе хочам асаблівым чынам выразіць удзячнасць Богу за Яго цудоўныя Айцоўскія планы ў адносінах да чалавечага роду, дзе праз Беззаганнае лона з Яе сэрца Гасподзь падрыхтаваў месца Свайму Сыну, такім чынам рыхтуючы новага Адама, рыхтуючы новае чалавецтва, адноўленае ласкай збаўлення ў будучым.
Сёння асаблівым чынам запрашаем нашу Маму Нябесную, каб перажывала з намі Эўхарыстыю, каб малілася за нас і мы трымаліся Яе Мацярынскай апекі і не згубілі ніколі Яе ў нашым хрысціянскім жыцці.
“Так як у мінулым годзе мы дзякавалі Маці Божай за апеку над нашай парафіяй падчас рамонту ў вельмі складаны час, і Марыя нам дапамагала. Сёння хочам таксама прыпаднесці Ёй кветкі – прыгожыя белыя ружы - і падзякуем Ёй за тое, што Яна ёсць з намі, што праз Яе Беззаганнае Сэрца можам аздараўляцца. Яна жывая, Яна нас чуе, за нас моліцца і за нас просіць!”
Кс. Мікалай разам з міністрантамі накіраваліся ў капліцу да абраза Маці Божай, дзе быў пастаўлены кошык белых руж.