Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!

imianiny ksM 46 снежня ўспамін свайго нябеснага заступніка адзначыў наш пробашч кс. Мікалай.

Вецер свішча за вуглом,

Снег схаваў і шлях, і дом.
Засынае ўжо зямля,
Бо зіма вакол спаўна…
Ды аднекуль – шусь гілёк,
І другі ляціць здалёк
На калінку прыг-паскок
На святочны аганёк.
- Ты чаго ляціш? – спытаў,
Як каліну паддзяўбаў.
- Як чаго лячу, мой братка?
Касцёл поўны, поўна хатка
У гэты дзень гасцёў і госцяў,
Сто гадоў спяваюць штосьці,
І я чую: “Мікалай,
У імянінаў дзень вітай!”
На ўвесь горад пагалос
І малітваў Богу стос
Глянь папёр анёл, другі,
Нават трэці на кані!
Падымаюць у ахапках,
Галубы нясуць у лапках
Шмат малітваў – ураджай,
Каб меў сілы Мікалай!
Бо ён пробашч, бо святар
І з найгоршым ён змагар.
У прыгожым гэтым краі
Меч духоўны ён трымае
Над народнае сумленнем,
Каб жыло шчэ пакаленне
І старых, і маладых,
І сярэдніх, дый усіх!

-Дык жа, Божа, паспрыяй
Сілаў пробашчу дадай!
О, Магутны, мілы Божа,
Чый народ шчэ пераможа,
Бог сусвету, сэрц малых,
Людцаў смелых і святых,
Мікалаю-святару сэрца, цела ўзмацняй,
Праз яго яснеў каб край,
Каб быў знішчаны адчай,
Каб улетку, і ў мароз
Ад хлусні не большаў нос,
Каб ніхто не пазіраў
з-за пруткоў на небакрай,
Божа моцны, сілаў дай!
А што з намі Мікалай,
Наш святар і душ ваяр,
Дзякуй Божа й беражы,
Яго сэрца, яго дні!

Гаманілі-гаманілі
два гілі
на той галіне,
ля плябаніі, што блізка,
што пачула ў лесе ліска,
што пачуў у лесе воўк,
і ад радасці аж змоўк.
Больш не выў, не сумаваў,
З усім краем віншаваў!
© Аксана Ючкавіч

***

Шаноўны ойча Мікалай!
Прымі ласкава віншаванні,
Спасланы Богам, Ты ў наш край,
Бальзамам для балючай раны.

Ты вучыш сэрцы адчыняць,
І не баяцца прабачэння,
Каб кожны змог шчаслівым стаць,
Малы, стары, усё пакаленне.

Трываць, змагацца з духам злым,
Любіць з пяшчотаю дзіцяці,
Заўсёды Богам жыць жывым,
І несці крыж жыццёвы з Маці.

Няпросты шлях, але ідзем,
Чакаюць часам перашкоды,
Падняцца цяжка – мы ўстаём,
Бо з намі Тата верны, годны.

Зямля Глыбоцкая праз Вас,
Жывога Бога тут спазнала,
Штогод пакліканні гучаць,
Дзе сэрца Пану “ТАК” сказала.

Сталеюць побач святары,
Шануюць люд, Пісання словы,
А міністрантаў колькі, гляньце ВЫ!
У дзень успаміну біскупа святога.
© Міхаіл і Марына Букі