Каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у Глыбокае
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.12.2022 18:05
15 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
Бэтлеемскі агонь прыбывае спецыяльным рэйсам у Вену, адкуль перадаецца з рук у рукі па краінах Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. Як і штогод, беларускія каталіцкія скаўты сустрэлі агонь на беларуска-польскай граніцы і цяпер дастаўляюць яго ў парафіі па ўсёй Беларусі.
17 снежня Бэтлеемскі агонь быў унесены ў Глыбоцкі касцёл, які сустрэў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч.
На працягу бягучага тыдня ёсць магчымасць запаліць сваю лампадку і такім чынам узяць сабе Бэтлеемскі агонь, каб занесці да хаты на Вігілійны стол.